Пра праект
Што такое «Кліматычная шкатулка»?
«Кліматычная шкатулка» – гэта інтэрактыўны адукацыйны камплект матэрыялаў, створаны для таго, каб далучыць маладое пакаленне да вывучэння тэмы змены клімату. Гэты камплект, распрацаваны экспертамі ў галіне кліматычных навук, адукацыі і дзіцячай літаратуры, робіць працэс навучання цікавым, інтэрактыўным і актуальным на глабальным узроўні, натхняючы чытачоў на дзеянні і перамены.
Тое, што пачыналася ў адной краіне, ператварылася ў міжнародную праграму. У цяперашні час «Кліматычная шкатулка» даступная на 17 мовах, а яе версіі адаптаваны да школьных праграм і мясцовых умоў у краінах Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і па-за іх межамі. Новыя абнаўленні (2023–2026 гг.) уключаюць яшчэ больш актуальную інфармацыю і пашыраюць ахоп праекту да краін Паўднёва-Усходняй Азіі.
Да 2025 года
Камплект «Кліматычная шкатулка» перакладзены на
17 моў,
уключаючы ўсе афіцыйныя мовы ААН.
12 краін
далучыліся да праекту, распрацаваўшы лакалізаваныя версіі камплекта «Кліматычная шкатулка» з улікам рэгіянальных патрэб і кантэксту.
Больш за
50 000
школьнікаў даведаліся аб змене клімату дзякуючы камплекту «Кліматычная шкатулка».
Больш за
7 000
педагогаў прайшлі навучанне з выкарыстаннем камплекта «Кліматычная шкатулка» для выкладання тэмы змены клімату і натхнення на дзеянні.
Больш за
5 000
школ выкарыстоўваюць камплект «Кліматычная шкатулка» для ўцягвання дзяцей і моладзі ў вывучэнне змены клімату.
Для каго прызначана «Кліматычная шкатулка»?
Школьнікі і моладзь:
змогуць праз захапляльныя заданнi, вiктарыны i дыскусii даведацца пра змяненне клімату і асновы экалагічнага ладу жыцця.
Настаўнікі і педагогі:
змогуць выкарыстоўваць актуальныя матэрыялы і практычныя рэкамендацыі для правядзення заняткаў у класе і па-за яго межамі.
Бацькі і супольнасці:
змогуць удзельнічаць ў мерапрыемствах, каб дапамагчы сваёй сям’і і супольнасці даведацца пра змяненне клімату i супрацьздейнiчаць яму.
Дзяржаўныя структуры:
змогуць выкарыстоўваць матэрыялы для прасоўвання кліматычнай асветы i заахвочвання да дзеянняў па барацьбе са змяненнем клімату на нацыянальным або мясцовым узроўнi.
Чым унікальная «Кліматычная шкатулка»?
Комплексны і інтэрактыўны падыход:
Першы адукацыйны камплект для школ па тэме змены клімату, насычаны цікавымі матэрыяламі, ілюстрацыямі і практычнымі заданнямі.
Створаны экспертамі:
Распрацаваны міждысцыплінарнай камандай кліматолагаў, педагогаў і аўтараў дзіцячай літаратуры.
Глабальны і лакалізаваны кантэнт:
Уключае прыклады з усяго свету, а таксама адаптаваныя матэрыялы для канкрэтных рэгіёнаў.
Зручнасць для педагогаў:
Змяшчае падрабязныя метадычныя рэкамендацыі і матэрыялы для навучання, якія дазваляюць лёгка інтэграваць кліматычную адукацыю ў любы навучальны курс.
Шырокі ахоп:
Даступны на 17 мовах і рэгулярна абнаўляецца з улікам новых дадзеных кліматычнай навукі.
Далучайся да кліматычнага руху
Стань часткай глабальнай ініцыятывы разам з «Кліматычнай шкатулкай» і дапамажы сфарміраваць новае пакаленне адказных лідэраў, якія клапоцяцца аб клімаце.
Даведайся больш:
Азнаёмся з матэрыяламі на сайце «Кліматычнай шкатулкі». Паглядзі відэа пра праект, каб даведацца больш