home_banner1
Кліматычная шкатулка

Адукацыйная платформа

Сайт «Кліматычная шкатулка» — гэта інтэрактыўная адукацыйная платформа для дзяцей і моладзі, якія хочуць больш даведацца пра змену клімату і яго наступствы.

Сардэчна запрашаем у Climate Box!

Змяненне клімату ўжо стала часткай нашай паўсядзённай рэальнасці. Яго наступствы становяцца ўсё больш адчувальнымі і маштабнымі па ўсім свеце. Па меры пагаршэння гэтых наступстваў маладому пакаленню трэба будзе адыгрываць актыўную ролю ў пераадоленні крызісу — як сёння, так і ў будучыні. Ключом да гэтага з’яўляецца адукацыя. 

 

Менавіта тут на дапамогу прыходзіць «Кліматычная шкатулка». Гэтая інтэрактыўная і дынамічная адукацыйная праграма, распрацаваная ПРААН, дапамагае школьнікам вывучаць праблемы, звязаныя са змяненнем клімату, і зразумець, як яны могуць спрыяць іх вырашэнню. 

 

Камплект матэрыялаў «Кліматычная шкатулка» таксама ўключае «Кліматычную віктарыну» – 100 картак з пытаннямі з некалькімі варыянтамі адказаў, прызначаных для праверкі ведаў па розных аспектах змены клімату. Пытанні згрупаваны па тэмах, якія адпавядаюць тром асноўным раздзелам навучальнага дапаможніка. 

 

У камплект таксама ўваходзяць плакаты з інфармацыяй аб наступствах змены клімату і рэкамендацыямі, што рабіць, каб паменшыць свой вугляродны след. 

 

Азнаёмцеся з нашым зборнiкам інтэрактыўных матэрыялаў і падрабязных метадычных рэкамендацый, створаных для таго, каб натхніць як навучэнцаў, так і педагогаў на актыўныя дзеянні ва ўмовах нарастальнага кліматычнага крызісу. 

Камплект матэрыялаў

Вучэбны дапаможнік «Кліматычная шкатулка» дапаможа вам разабрацца ў ключавых пытаннях змены клімату – ад яго прычын і наступстваў да магчымых рашэнняў. У камплект уваходзяць таксама карта свету, якая паказвае наступствы змены клімату ў розных частках свету, плакаты па адаптацыі і змякчэнні наступстваў, а таксама інтэрактыўная віктарына для самаправеркі ведаў. 

Для педагогаў

У гэтым раздзеле прадстаўлены падрабязныя інструкцыі па інтэграцыі кліматычнай адукацыі ў вашу навучальную праграму: планы ўрокаў, а таксама ідэі праектаў і пазакласных мерапрыемстваў. Раздзел уключае метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі педагогаў і дадатковыя матэрыялы для павышэння кваліфікацыі ў галіне кліматычнай адукацыі.  

Для школьнікаў і моладзі

Думаешты шмат ведаеш пра змену клімату? Правер свае веды з дапамогай нашых інтэрактыўных віктарын па змене клімату! Азнаёмся з іншымі дынамічнымі і займальнымі матэрыяламі, якія ахопліваюць ключавыя тэмы – ад прычын і наступстваў змены клімату да практычных рашэнняў. 
 

Мерапрыемствы

Сачыце за нашымі семінарамі, трэнінгамі, конкурсамі і іншымі займальнымі мерапрыемствамі, скіраванымі на развіццё кліматычнай адукацыі. Даведайцеся аб маючых адбыцца падзеях і мерапрыемствах. Праглядайце апошнія фота- і відэаматэрыялы з нашых мерапрыемстваў.  

Правер свае веды

Думаеш, ты шмат ведаеш пра змену кліматуПрайдзі нашы інтэрактыўныя віктарыны і правер сябе! Гэтыя дынамічныя і займальныя заданні ахопліваюць шырокае кола ключавых тэм – ад прычын і наступстваў змены клімату да практычных рашэнняў.