Карты і плакаты

Візуальныя матэрыялы адыгрываюць важную ролю ў працэсе навучання. Камплект «Кліматычная шкатулка» уключае разнастайныя ілюстраваныя матэрыялы, якія наглядна паказваюць наступствы змены клімату, а таксама стратэгіі змякчэння і адаптацыі. 

Карта змены клімату

Чаму так важна дзейнічаць зараз і што адбудзецца, калі ігнараваць праблему? Гэтая карта дэманструе разбуральныя наступствы для навакольнага асяроддзя і чалавецтва да канца XXI стагоддзя, калі выкіды парніковых газаў не будуць скарочаны. 

Плакат «Як супрацьстаяць змяненню клімату?»

Адаптацыя да наступстваў змены клімату з’яўляецца ключом да пабудовы ўстойлівай будучыні. Гэты плакат прапануе простыя, практычныя крокі для павышэння ўстойлівасці і абароны людзей і навакольнага асяроддзя ад кліматычных праблем.

Плакат «СО₂КРАЩАЙ! СО₂УЧАСТВУЙ! СО₂ХРАНЯЙ!»

Нават самыя простыя дзеянні маюць значэнне, калі гаворка ідзе аб скарачэнні вуглероднага следу. Гэты плакат прапануе практычныя парады, якія можна лёгка выкарыстоўваць ў паўсядзённым жыццi, каб паменшыць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе і ўнесці ўклад у больш устойлівую будучыню.