Дапаможнік «Кліматычная шкатулка»

Цэнтральным элементам камплекта «Кліматычная шкатулка» з’яўляецца ілюстраваны навучальны дапаможнік, які змяшчае навукова абгрунтаваную інфармацыю аб змене клімату, яго наступствах, а таксама лепшых практыках па зніжэнні вугляроднага следу і адаптацыі да непазбежных змен. Дапаможнік таксама змяшчае рэкамендацыі для настаўнікаў па эфектыўнай інтэграцыі гэтых рэсурсаў у адукацыйныя праграмы.

Навучальны дапаможнік «Кліматычная шкатулка» складаецца з чатырох раздзелаў: 

Знаёміць з асновамі клімату: рознымі тыпамі і кліматычнымі зонамі, гісторыяй кліматычных змен на працягу мільёнаў гадоў і да нашых дзён, а таксама прычынамі, якія выклікаюць гэтыя змены.  

Раскрывае шырокі спектр наступстваў змены клімату для прыроды і чалавечага грамадства. Разглядаюцца змены ўмоў надвор’я, экасістэм, праблемы сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў, прыбярэжных і горных раёнаў, Арктыкі, гарадоў і здароўя чалавека. Таксама узнімаецца важнае пытанне: як можна адаптавацца да новых выклікаў і развівацца ўстойліва ва ўмовах зменлiвага асяроддзя.  

Прысвечана ролі энергіі ў нашым жыцці. Разглядаюцца выкапнёвае паліва і аднаўляльныя крыніцы энергіі, іх перавагі і недахопы. Таксама ў раздзеле ўзнімаюцца тэмы энергаэфектыўнасці, экалагічнага транспарту, устойлівага будаўніцтва і практычных крокаў, якія дапамогуць паменшыць вугляродны след. Асобная ўвага надаецца важнасці глабальнага супрацоўніцтва ў барацьбе са змяненнем клімату і ролі моладзі.  

Змяшчае агульныя рэкамендацыі для настаўнікаў па інтэграцыі тэм змены клімату ў школьную праграму. Прыводзяцца прыклады для розных прадметаў і ўзроставых груп.